Хор мальчиков «Пеўнікі» (Брест)
Творчая дзейнасць
узорнага мастацкага калектыва
хору хлопчыкаў “Пеўнікі”
ДУ «Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры»
Хор хлопчыкаў «Пеўнікі» створаны ў 1975 годзе. Мастацкім кіраўніком хору з’яўляецца Нярода Алег Яўгеньевіч, канцартмайстарамі Толак Таццяна Віктараўна, Мядзведзева Таццяна Анатольяўна. Хор “Пеўнікі” – гэта творчы калектыў, які налічвае семдзесят ўдзельнікаў ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў.
З 1975 года і па сённяшні дзень хор “Пеўнікі” радуе жыхароў Брэста сваімі гучнымі галасамі, высокім выканаўчым узроўнем, цікавым рэпертуарам, жаданнем данесці свае думкі і пачуцці ў музычных вобразах да слухачоў.
У 1981 годзе атрымаў званне “Узорны мастацкі калектыў”.
Рэпертуар хору шырокі: народныя песні, творы беларускіх і рускіх кампазітараў, руская і замежная класіка, духоўная музыка.
Хлопчкі выконваюць “AveMaria”Дж. Качыні, “Вясна” Ф. Мендэльсона, “Дастойна есць” П.І. Чайкоўскага, а таксама творы І. Лучанка, А. Зацепіна і іншыя.
Хор “Пеўнікі” мае ганаровае званне Лаурэата ІІ-га Ўсесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці, неаднакратны Лаурэат рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестровых калектываў, дыпламант Міжнароднага фестывалю славянскага мастацтва /Расія/, Міжнароднага фестывалю “Виват, Петербург” /Расія/, фестывалю-конкурсу дзіцячай харавой музыкі “Певческое поле-2000”, І-га фестывалю народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня”, фестывалю хароў хлопчыкаў “Минские ассамблеи-98”. Калектыў неаднакратны ўдзельнік рэспубліканскага конкурсу “Красные гвоздики”, удзельнік музычнага фестывалю ў г.Тарту, удзельнік пеўчага свята ў г.Таліне і музычнага фестівалю ў г.Кішынёве. У 2001 годзе за захаванне і развіццё харавых традыцый славянскага мастацтва хор узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Расіі. За апошнія гады калектыў прыняў удзел у фестывле-конкурсе “Ступені” (2012), конкурсе дзіцячай песні “Пастушок”(2012), станавіўся дыпламантам I-ага рэспубліканскага фестывалю ім. Шаляпіна (2012), дыпламантам рэспубліканскага харавога конкурса хароў хлопчыкаў і юнакоў (2013).
Хор удзяляе вялікую ўвагу прапагандзе харавога мастацтва. З канцэртнымі выступленнямі калектыў пабываў не толькі ў многіх гарадах рэспублікі, але і за яе межамі: у Расіі, на Украіне, у Літве, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Балгарыі, Малдове.
Сумесная работа і выступленні з капэлай настаўнікаў, з хорам ветэранаў вайны і працы з’яўляюцца важным момантам у выхаванні дзяцей і пераемнасці пакаленняў.
Дзякуючы намаганням, прафесійнаму майстэрству, веданню педагогікі і псіхалогіі, умеламу падыходу да кожнага хлопчыка кіраўніком калектыву – гэта працаздольны і творчы калектыў, які мае свае традыцыі. Сваю любоў да музыкі Алег Яўгеньевіч перадае сваім выхавальнікам.
Хор “Пеўнікі” марыць аб новых творчых сустрэчах і сувязях з іншымі калектывамі, што вымушае іх ставіць перад сабой вялікія творчыя задачы, у вырашэнні якіх неабходна настойліва працаваць.